Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г.п. Бялынічы, вул. Ленінская, 42.
Гасцініца Бялынічы размешчана ў гарадскім пасёлку Бялынічы, Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Да паслуг гасцей аднамесныя, двухмесныя і чатырохмесныя нумары катэгорыі стандарт і люкс. Усе нумары абсталяваны душавой кабінай альбо ваннай, тэлевізарам, ёсць выхад у Інтэрнэт.
Зручнае размяшчэнне гасцініцы ў цэнтры горада, дазваляе пастаяльцам гасцініцы, якія прыехалі ў Бялынічы на экскурсію або ў камандзіроўку, азнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай гарадка і ўсяго раёна - брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, помнік В. Бялыніцкага-Бірулі, вызвалення, землякам. Аб культуры края можна даведацца ў Бялыніцкім раённым мастацкім музей ім. У.К. Бялыніцкага-Бірулі.
У пешай даступнасці ад гасцініцы працякае жывапісная рака Друць, якая з`яўляецца правым прытокам вялікай ракі Дняпро.